Заўсёды былі
І, відаць, будуць
Высокія парогі
Да славы,
Да любові,
Да шчасця.
Толькі як змірыцца
З высокімі парогамі
Да праўды
І справядлівасці?
Максiм Танк
Я заклінаю ўсіх сыноў:
Хай будуць цяжкасці любыя,
Не прадавайце дом бацькоў –
Вас не ўратуюць грошы тыя.
… Дзядоў і продкаў вашых дух
Прыжыўся назаўседы ў хаце.
Яшчэ агеньчык не патух,
Што запаліла ў печы маці.
Не прадавайце дом бацькоў,
Вы без яго не пражывеце:
Ён будзе сніцца зноў і зноў,
Пакуль вы есць на гэтым свеце.
Вы да яго яшчэ не раз
З павіннай будзеце з’яўляцца:
Пацягне, як злачынцу, вас
У здрадзе некалі прызнацца.
Ён вам пад восеньскім дажджом
Навее цеплыя ўспаміны…
Ды не адчыніць дзверы дом,
Хоць і не раз змахне цішком
З акон – вачэй сваіх слязіну.
Павел Саковіч
“Да пэўнай ступені бусел – сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсанам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца…А мне пад іхні палет асабліва добра думаецца пра Беларусь, нашу з вамі радзіму. І для вас я і хачу, наколькі хопіць маіх ведаў і здольнасцей, рассказаць пра яе.”
Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі.”