Мы памятаем iх,
Захоўваем удзячнасць,
Прыгадваем тады,
Калi жыцце нас б´е,
Ды ў клопатах сваiх
Мы цэнiм нашу значнасць,
Няма другой бяды
Для нас, апроч свае.
Яны ж глядзяць на нас
З бяжмежнаю пяшчотай
Спачатку на зямлi,
А потым i з нябёс,
Мы крыўдзiм iх падчас,
I плачуць яны ўпотай,
Каб доўга мы жылi,
Не ведаючы слёз.
I покуль ва ўспамiн
Не пойдуць нашы мамы,
Нам трэба з iмi быць,
Ласкавы голас чуць,
Бо самы дрэнны сын,
Для iх – найлепшы самы;
Так важна iх любiць,
Пакуль яны жывуць.
Вiталь Собаль
Марыя, дзень добры.
Падкажыце, калi ласка, калi памятаеце — дзе Вы знайшлi гэтыя вершы? У якiмсьцi друкаваным выданнi або скапiравалi з якогась сайту? Хацелася б першакрынiцу знайсцi.
Дзякую.